выстава мастака Алеся Квяткоўскага "Дакрананне"


14 чэрвеня 2016 г.ў Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы мастака Алеся Квяткоўскага “Дакрананне”.
Алесь Адамовіч Квяткоўскі - вядомы жывапісец, манументаліст, графік, член Саюза мастакоў Беларусі. У 1975 годзе скончыў манументальнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, працаваў рэстаўратарам, іканапісцам. 35 гадоў жыцця Алесь Квяткоўскі прысвяціў выкладчыцкай дзейнасці, у дадзены момант выкладае малюнак і жывапіс на архітэктурным факультэце БНТУ, а ў вольны час займаецца творчасцю. Жывапісныя творы мастака знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Францыі, Швейцарыі, Германіі, Ірландыі, Індыі, ЗША і іншых краін.

Выстава будзе доўжыцца да 17 ліпеня 2016 года.

86