Выстава жывапісу і графікі “Крокі да Госпада” мастака Лявона Іванавіча Грышука


З 6 ліпеня па 5 жніўня 2013 г. у Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі працуе выстава жывапісу і графікі “Крокі да Госпада” мастака Лявона Іванавіча Грышука (г. Мінск).
Л.І. Грышук скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава (1976); з 1990 года - удзельнік больш за 40 мастацкіх выстаў, як у нашай краіне, так і за яе межамі. З 2005 года - член Беларускага Саюза мастакоў.
Лявон Іванавіч узнагароджаны медалём за ўдзел у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Чарнобыльская трагедыя цалкам змяніла жыццё мастака: пасля вяртання адтуль Лявон Іванавіч стаў мастаком-хрысціянінам. Ён не піша абразоў, не стараецца перадаць вобраз Хрыста, ён паказвае глыбокія перажыванні чалавека і разважанні аб правільнасці шляху, распавядае гісторыі са Старога і Новага Запаветаў.
Таксама на выстаўцы прадстаўлены пейзажы, у якіх адлюстраваны маляўнічыя куткі роднага краю. Усяго на выстаўцы экспаніруюцца 27 работ мастака.

94