
Нядаўна да нас у музей на аглядную экскурсію прыязджалі ўдзельнікі клуба ЮНЕСКА «Амега» ДУА «Мастоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі». Экскурсія атрымалася разнастайнай і насычанай: пазнаёміліся з бытам беларускіх сялян пачатку ХХ ст., пачулі гісторыю стварэня нашага музея, убачылі лісты, чарнавікі рукапісаў, кнігі і фотаздымкі з аўтографамі пісьменнікаў з усяе Беларусі. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выклікалі залы “Народнага ткацтва”. Экскурсанты ўбачылі ўсе прылады для апрацоўкі лёну, для ткацтва, разнастайнасць тканых вырабаў. А самае цікавае – гэта багатая калекцыя падвойных дываноў, два з якіх маюць больш за сто гадоў.
Запрашаем і Вас адправіцца ў падарожжа з нашымі экскурсаводамі па пастаянных экспазіцыях і часовых выставах! Прыходзьце да нас даведацца аб загадкавым свеце рэчаў, якія акружаюць нас на працягу стагоддзяў!