Выстава жывапісу і керамікі М.М. Нуднова "Формаўтварэнне пачуцця"


З 10 ліпеня ў выставачных залах музея распачала працу персанальная выставы жывапісу і керамікі «Формаўтварэнне пачуцця» мастака Міхаіла Міхайлавіча Нуднова.

Нарадзіўся Міхаіл Міхайлавіч у Мінску ў 1958 г. У дзяцінстве наведваў майстэрню мастака Ляшэнка А.Б.; які адчыніў свайму вучню бясконцы мір творчасці. 1971-1973 гг. вучыўся ў мастацкай школе №1 г. Мінска. 1974-1978 гг. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава. Яго настаўнікамі былі: Выхадцау Ю.Ф., Ігнатенка Т.Д., Лапчынскі А.В., Салькоў А.Т.
1986 г. прымаў удзел у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай
АЭС.
1993-1996 гг. Займаўся стварэннем творчай майстэрні керамікі разам с Цывінай Л., Івановай Н., Крэль Н.
Вялікая роля ў станаўленні майстэрні належыць Лявіцкаму І.А., прафесару, загадчыку кафедры шкла і керамікі Беларускага Дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта г. Мінска.
У1997 г. у галерэі "Беларт" г. Брэст адбылася першая выстава.
2011-2012 гг. удзельнік Рэспубліканскіх мастацкіх выстаў.
2012-2013 гг. выставы жывапісу і керамікі ў гарадах Нясвіж, Клецк, Слуцк, Бяроза, Навагрудак.
У лютым 2013 г. адбылася персанальная выстава керамікі і жывапісу "Дакрананне", у г. Мінску, у музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Вялікую падтрымку ў творчым шляху аказваюць мастакі Мацвей Басау і Лявон Грышук. Супольна з гэтымі мастакамі рэгулярна арганізоўвае пленэры жывапісу.
Творы Нуднова Міхаіла знаходзяцца ў фондах музеяў Рэспублікі Беларусь, мастацкіх галерэях і прыватных калекцыях.
Працы, якія прадстаўлены на выставе адлюстоўваюць маляўнічыя куткі роднага краю багатыя сваёй каларыстычнай палітрай.