Выстава жывапісу і графікі "Яўген Ждан - несвіжанам"

З 30 жніўня ў выставачных залах музея пачне працаваць персанальная выстава жывапісу і графікі мастака, Заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата прэміі Беларусі “За духоўнае адраджэнне” Яўгена Іванавіча Ждана “Яўген Ждан - несвіжанам”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння і 50-годдзю творчай дзейнасці мастака.
На выставе прадстаўлена 58 жывапісных і графічных работ мастака.
Працаваць выстава будзе па 21 верасня 2012 года.
За падрабязнай інфармацыяй звяртацца па адрасу: г. Нясвіж, вул. Ленінская, 96, альбо па тэл. 5-58-74

678