Выстава жывапісу "Акамянелыя сімфоніі Нясвіжа"

8 чэрвеня 2012 г. у выставачных залах Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея распачынае работу выстава жывапісу з фондаў музея. Прадстаўлены творы такіх майстроў як Міхась Сеўрук, Віктар Вярсоцкі, Уладзімір Клімушка, Уладзімір Сулкоўскі, работы мясцовых мастакоў - Міхаіла і Марыны Канавалавых, Сцяпана Дашко і інш. Карціны, якія адлюстроўваюць архітэктуру Нясвіжа (замак Радзівілаў, фарны касцёл, ратуша, Дом рамесніка і інш.), напісаны ў 2-й палове ХХ стагоддзя. Выстава будзе доўжыцца да 30 чэрвеня 2012 года.

712