Вечарына памяці “Святло таленту“, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння мастака М.К. Сеўрука

27 лютага 2015 г. у Нясвіжы прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 110-годдзя мастака Міхаіла Канстанцінавіча Сеўрука. Яны пачаліся з мітынга, прысвечанага адкрыццю памятнага барэльефа на яго магіле. На мітынгу прысутнічалі лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, Народны мастак Беларусі, вучань М.К. Сеўрука Леў Мікалаевіч Гумілеўскі, скульптар Сяргей Львовіч Гумілеўскі, член Саюза мастакоў Беларусі Бархаткоў І.А.,сябры сям'і Сеўрукоў, прыхільнікі таленту знакамітага майстра. Права адкрыць барэльеф было прадстаўлена аўтарам - скульптарам Л.М. Гумілеўскаму і С.Л. Гумілеўскаму. Мерапрыемствы працягнуліся ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, дзе адкрываліся тры выставы: жывапісу і графікі М.К. Сеўрука «Я намалюю святло, які люблю» (з фондаў Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея),друкаваных выданняў пра мастака, работ дзіцячага конкурсу-пленэру імя М.К. Сеўрука. Вечарына завершылася ў кватэры-музеі мастака, дзе для гасцей навучэнцамі мастацкага класа Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік М.П. Канавалава) і навучэнцы па спецыяльнасці «Дызайн» Нясвіжскага педагагічнага каледжа імя Я. Коласа (кіраўнік М.Н. Канавалаў) далі майстар-клас.

726